:: ::

Новости регионов

На восеньскіх канікулах Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі запрасіў рабят на незвычайную тэматычную змену аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем пад назвай «Заалагічны патруль».

Кожны дзень, выконваючы творчыя заданні, удзельнікі ратавалі рэдкіх жывёл і стваралі на вялікіх аркушах паперы ўласныя «запаведнікі».

Кожны з шасці дзён меў свой гульнявы сюжэт. У «Дзень дзікіх жывёл» заалагічныя патрулі, разгадваючы рэбусы, праходзячы лабірынты «ратавалі» барсука і лань; ў «Дзень жывёл Беларусі» для заалагічных патрулёў праходзіла выпрабаванне ў форме пазнавальна-гульнявой праграмы «У свеце жывёл».

Для юных заолагаў прайшла інтэрактыўная прэзентацыя «Жывёлы Чырвонай кнігі Беларусі», тымбілдзінг «Дзіўны свет жывёл». На творчых майстэрняз дзеці майстравалі абаяльных коцікаў з кардона і нітак, шылі пацешных звяркоў з тканіны, ляпілі фігуркі жывёл з гліны і выразалі выцінанкі.

За 6 дзён удзельнікі не толькі пазнаёміліся і пасябравалі, але і даведаліся шмат цікавага пра рэдкіх жывёл. Заалагічныя патрулі «выратавалі» 13 жывёл з Чырвонай кнігі Беларусі і пасялілі іх у сваіх імправізаваных «запаведніках».

Балыш Святлана Зянонаўна, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі



Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Новости регионов