:: ::

Новости Дворца

15-16 кастрычніка 2019 года ва ўстанове адукацыі “Нацыянальны цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” адбыўся II Рэспубліканскі педагагічны форум з міжнародным удзелам па тэме “Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў ў сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”. Удзельнікамі форума з’яўляліся педагагічныя работнікі, спецыялісты і навуковыя работнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, якія займаюцца пытаннямі арганізацыі этнакультурнага выхавання.

      Галоўнай  мэтай  Педагагічнага форуму было абмеркаванне сучасных метадалагічных падыходаў у выхаванні, развіцці, сацыялізацыі асобы сродкамі культурна-гістарычнай спадчыны і беларускай народнай творчасці.

     У рамках педагагічнага форума прайшлі: рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Стварэнне этнакультурнай прасторы як умовы выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, рэспубліканскі фестываль праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (творчая прэзентацыя вынікаў конкурсу) і рэспубліканскі конкурс юных майстроў па саломапляценні і кераміцы ў рамках Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Між зямлёй і сонцам”.

   У панараме-прэзентацыі “Фарміраванне этнакультурнага асяроддзя ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: традыцыі, вопыт, інавацыі” Гродзенскую вобласць прадставіла Федаровіч Л.А., загадчыца сектара этнакультуры і мастацкай адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі.

   У бліц-панараме “Этнакультурнае выхаванне дзяцей і моладзі: рэгіянальныя практыкі” педагагічным вопытам падзяліліся Камінская Марына Аляксандраўна, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік народнай студыі “Суквецце талентаў”  Гродзенскага дзяржаўнага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі, Фінагенава Г.У., выконваючая абавязкі дырэктара Гродзенскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Якута Н.М., метадыст Слонімскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.



Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости Дворца

ДИРЕКТОР

Осмоловская

Татьяна Витальевна

каб. 311,
тел. 68 - 86 - 13