:: ::

Новости Дворца

16 августа 2019 г.

Піянеры Гродзеншчыны : вялікія справы маленькіх грамадзян 

         Піянерскі рух Гродзеншчыны далучыуся да рэспубліканскай экалагічнай акцыі па праблеме раздзельнага збору адходаў і іншых другасных матэрыяльных рэсурсаў ” Хто, калі не мы!”. Мерапрыемства скіравана на выхаванне экалагічнай культуры і беражлівых адносінаў да прыроды роднага краю.

         Першымі у гэтай важнай справе сталі юныя валанцёры-цімураўцы Дзятлаўшчыны, якія ў час летніх канікулаў актыўна папаўняюць скарбонку сацыяльна значных спраў. Маленькія жыхары Дзятлаускага раена вырашылі прысвечыць свій удзел у акцыі  75 –годдзю сварэння Гродзенскай вобласці!

        У ліпені ініцыятыўнай групай Савета валанцёраў клуба “Мы разам!” і членамі гарадскога піянерскага штаба Дзятлаўскага раённага савета ГА “БРПА” быў дадзены старт працоўнай акцыі “Мая Дзятлаўшчына”. Піянеры патурбаваліся, каб тэрыторыя самых вялікіх вуліц  у Дзятлаве была ачэшчана ад непатрэбнай сыравіны, галінак, смецця.

Затым у рамках акцыі “Памятныя мясціны горада Дзятлава” ўсё той жа працоўны дэсант накіраваўся на ўборку помнікаў у райцэнты, а таксама нанёс жоўтую разметку для слабавідушчых людзей на прыступкі магазінаў і сацыяльных аб’ектаў горада.

У жніўні актывісты прадоўжылі працоўную акцыю па упарадкаванню памятных мясцін і навялі парадак каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця”. Піянеры ўзгадалі гісторыю гэтага памятнага аб’екта: мемарыял прысвечаны дзецям Дзятлаўскага дзіцячага прытулка, якія памерлі ад голаду і хваробаў у час акупацыі раёна нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

        Экалагічная рэспубліканская акцыя прадаўжаецца, а гэта значыць, што кожны піянер, кожны жыхар Гродзенскай вобласці можа да яе далучыцца і унесці свой ўклад у важную справу захавання экалогіі і чысціні роднага куточка па прыкладу піянераў Дзятлаўшчыны.



Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости Дворца

ДИРЕКТОР

Осмоловская

Татьяна Витальевна

каб. 311,
тел. 68 - 86 - 13