:: ::

Новости Дворца

Напярэдадні другіх Еўрапейскіх гульняў у Гродзенскай вобласці па ініцыятыве Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, упраўлення спорта і турызма Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і грамадскай арганізацыі “БРСМ” адбыўся літаратурны конкурс “Беларусь алімпійская”.

Урачыстае свята ўзнагароджвання прайшло  5 чэрвеня ў абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі. У зале прысутнічалі пачэсныя госці: Людміла Антонаўна Кебіч – старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ірына Мікалаеўна Падручная – начальнік аддзела фізічнай культуры ўпраўлення  спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта,  Таццяна Вітальеўна Асмалоўская – начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Кацярына Ігараўна  Кавалевіч – галоўны спецыяліст аддзела праектаў Гродзенскага абласнога камітэта грамадскай арганізацыі “БРСМ”, Алена Уладзіміраўна Валчэцкая – алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы 1964 года, Сяргей Іванавіч Бяззубаў -  спартыўны грамадскі дзеяч.

Аматары паэтычнага слова з задавальненнем паспаборнічалі ў не простай літаратурнай барацьбе. На разгляд журы было прадстаўлена 98 работ ад таленавітых аўтараў з 12 раёнаў вобласці. Конкурс праводзіўся ў трох узроставых катэгорыях – 7 – 11 год, 12 – 15 і 16 – 19 год, у намінацыях “Паэзія” і “Проза”.

Юныя аматары мастацкага слова пастараліся ад душы – у тэкстах адлюстраваліся яркі і велічны свет беларускага спорту, увасабленне сілы чалавечага духу, жаданне перамогі і любоў да сваёй Радзімы.

На падставе рашэння журы ва ўзроставай катэгорыі 7 – 11 год, намінацыі ПАЭЗІЯ дыпломы атрымалі:

 

1 месца – Чарнушэвіч Лізавета – 8 год, ДУА “Жупранская сярэдняя школа імя Ф.К. Багушэвіча” Ашмянскага р-на, за верш “В стране большого спорта”.

2 месца – Манукян Міранда – 6 клас, ДУА “Сярэдняя школа № 20 г. Гродна” за верш “Путь к вершине”.

3 месца – Галавач Уладзіслаў, 9 год, 4 ”В” класс, ДУА “Гімназія № 7 г. Гродна”, за верш “Европейские игры”.

3 месца – Говар Арцём – 11 год, 5 ”Б” клас ДУА ”Сярэдняя школа № 11 імя генерала арміі А.І. Антонава” г . Гродна», за верш “Мой цір”.

 

ПРОЗА

1 месца – Майсюк Анастасія, 8 год, ДУА “Мілевічскі вучэбна-педагагічны комплекс - дзіцячы сад - сярэдняя школа” Мастоўскага р-на, за эсэ “Цікавая сустрэча”.

2 месца – Мармыш Ксенія, 2 клас, ДУА “Гожская сярэдняя школа”, за эсэ “О лучшем спортсмене Гожи”.

 2 месца – Фёдараў Арсеній, 2 ”Б” класс, ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Ашмяны”, за эсэ “Мечта не осуществляется в одно мгновение”.

3 месца – Урбановіч Раман, 8 год, ДУА “Сярэдняя школа № 22 г. Гродна”, за эсэ “Час яскравых перамог”.

 

Узроставая катэгорыя 12-15 год,

ПАЭЗІЯ

1 месца – Русецкая Марта, 7 клас ДУА “Сярэдняя школа № 39 г. Гродна”, за верш “Свята мастацкай гімнастыкі”.

2 месца – Сенкель Кацярына, 15 год, ДУА “Сярэдняя школа № 35 г. Гродна”, за верш “Байдарки из Мостов”.

2 месца – Дыгун Сафія, 12 год, ДУА “Сярэдняя школа № 32 г. Гродна”, за верш “Елене Волчецкой”.

3 место – Календа Арцём, ДУА “Лелюкінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Іўеўскага р-на, за верш “Другім Еўрапейскім гульням”.

 3 месца – Сямак Міхаіл, 12 год, ДУА “Вярэйкаўская сярэдняя школа” Ваўкавыскага р-на, за верш “Чемпион”.

 

ПРОЗА

1 месца – Пейхарт Вікторыя, 13 год, ДУА “Сярэдняя школа №16 г. Гродна”, за эсэ “Мастацкая гімнастыка: характар, воля, прыгажосць”.

2 месца – Балбатун Валерый, ДУА “Сярэдняя школа № 40 г. Гродна, за эсэ “Мае куміры”.

2 месца – Цыдзік Карына, 14 год, ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа” Мастоўскага р-на, за эсэ “Покорители водной стихии” .

3 месца – Юркойць Канстанцін, 14 год, ДУА Варнянскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа» Астравецкага р-на, за эсэ “Спортсмен Зуев” .

3 месца – Ярашэвіч Таццяна, 6 “А” класс, ДУА “Гімназія № 2 г. Гродна ”, за эсэ “Спартыўная я, спартыўная мая гімназія, спартыўная мая краіна”.

 

Узроставая катэгорыя 16-19 год,

ПАЭЗІЯ

1 месца – Кулікоўская Караліна, 11 ”Б” класс, ДУА “Гімназія № 1 г. Гродна”, за верш “Три секунды Ивана Едешко” .

2 месца – Балтрушка Мікалай, 9 ”А” класс, ДУА “Сярэдняя школа № 4 імя П.І.Батава г. Слоніма”, за верш “Чудесная новость”.

 

ПРОЗА

1 месца – Огар Юстына, ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад – сярэдняя школа”, за нарыс “Наша багіня” .

2 месца – Скепко Максім, ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Ваўкавыска”, за эсэ “О силе богатырской на благо родины малой”.

3 месца – Шукеловіч Кацярына, ДУА “Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа” Ашмянскага р-на , за нарыс “История о первом поражении” .

3 месца – Кулеш Яна – 16 год, ДУА “Гарадзечненскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Навагрудскага р-на, за эсэ “Вечар. У кватэры цішыня.”

 

Выказваем шчырую падзяку ўсім настаўнікам, якія падрыхтавалі юных аўтараў да ўдзелу ў конкурсе! Жадаем яскравых ідэй, творчых поспехаў і здзяйснення мараў.



Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости Дворца

ДИРЕКТОР

Осмоловская

Татьяна Витальевна

каб. 311,
тел. 68 - 86 - 13