:: ::

Развитие эффективного педагогического опыта и современных практик дополнительного образования

Этнаграфічны музей

установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны Палац творчасці дзяцей і моладзі”

          Этнаграфічны музей створаны ў Гродзенскім дзяржаўным Палацы творчасці дзяцей і моладзі па ініцыятыве педагога Марыны Аляксандраўны Камінскай. Яна разам са сваімі вучнямі, іх бацькамі і пры актыўнай  падтрымцы адміністрацыі ўстановы адукацыі займаецца яго абсталяваннем. Заняткі праходзяць менавіта ў музеі, які выглядае як сялянская хатка, дзе ёсць усе прылады для стварэння тканых вырабаў: ад сярпа, якім жнуць, да кроснаў, на якіх ткуць палатно. У такім памяшканні навучэнцы маюць магчымасць акунуцца ў атмасферу даўніны, дакрануцца да невычарпальнай крыніцы народнай творчасці, адчуць сябе часткай нацыянальнай беларускай культуры. У класе-музеі можна прасачыць увесь працэс ткання, пачынаючы ад атрымання сыравіны – апрацоўкі лёну па тэхналогіі нашых продкаў – і закончыўшы гатовымі вырабамі, сапраўднымі творамі мастацтва.

                    Тут паказаны лён у розных стадыях яго апрацоўкі і дэманструюцца прылады, неабходныя для гэтага. Ёсць калекцыя саматканых рэчаў традыцыйнага побыту, зробленых у 20–60-я гг. адмыслова ўпісваюцца ў афармленне кабінета побач з гэтымі незвычайнымі рэчамі, дастойнымі трапіць у любы музей этнаграфіі, лепшыя работы выхаванцаў майстэрні “Ткацтва”.

Клас-музей мае спецыяльная абсталяванне: трое вялікіх кроснаў, снойніцу, вітушкі, спецыяльныя рамкі і дошчачкі для ткання паясоў, для работы неабходныя ніткі (гэта можа быць быць ірыс, мулінэ, баваўняныя №10 або №20, лён, шэрсць, акрыл).

Задачы музея:

  • вывучэнне і асэнсаванне гісторыі і культуры ў мэтах развіцця інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых магчымасцей навучэнцаў, выхаванне ў іх нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне іх да нацыянальнай і агульнай культуры;
  • актыўны ўдзел ва ўдасканаленні вучэбна-выхаваўчай работы:
  • вывучэнне і збо звестак аб рамёствах Беларусі, іх распаўсюджанне і выкарыстанне ў сваёй мясцовасці;
  • правядзенне культурна-асветніцкай і даследчай работы;
  • ахова і прапаганда гістарычных помнікаў, помнікаў прыроды і культуры бацькаўшчыны.

З вялікай любоўю і павагай, цікавасцю і захапленнем сабіраюць матэрыялы для музея навучэнцы і іх бацькі. Справы ў музеі становяцца для выхаванцаў школай творчасці і пошуку, грамадзянскай актыўнасці і патрыятызму. У гэту працу яны ўкладваюць сваю душу, аддаючы дань павагі сваім продкам. Музей – гэта кніга памяці, бо сабраныя рэчы і дакументы захоўваюць памяць мінулага, перадаюць яго як эстафету для нашых нашчадкаў, развіваюць і падтрымліваюць сувязь часу і пакаленняў. Асаблівасцю гэтай “памятнай кнігі” з’яўляецца мова. Мова музея – мова дакумента, першакрыніца гістарычнай інфармацыі.



Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Развитие эффективного педагогического опыта и современных практик дополнительного образования

Соседние подразделы:
Совершенствование системы непрерывного повышения профессиональной компетентности
"Методический TRAVELLING"
ДИРЕКТОР

Осмоловская

Татьяна Витальевна

каб. 311,
тел. 68 - 86 - 13