:: ::

Новости Дворца

26 лістапада грамадскасць Беларусі будзе адзначаць 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча - пісьменніка, драматурга, паэта, публіцыста, казачніка.

Для многіх чытачоў Уладзімір Караткевіч адін з самых любімых пісьменнікаў. Людзі сталага ўзросту знойдуць у яго творах мудрасць і развагу, моладзь і дзецей прывабіць рамантыка і прыгодніцтва, дзяўчаты і жанчыны знойдуць рыцарства, ласку і пяшчоту.

Прапануем чытачам прачытаць шчырае слова аб Радзіме – кнігу “Зямля пад белымі крыламі”, своеасаблівую мастацкую энцыклапедыю Беларусі, у якой пісьменнік аналізуе гісторыю і сучаснасць, этнаграфію і фальклор, літаратуру і мову, раслінны і жывёльны свет, расказвае пра традыцыі вёскі, апісвае хатняе ўбранства, вясковую ежу. 3 любоўю да Беларусі таксама напісаны казкі, у аснову якіх пакладзены легенды: “Кацёл з каменьчыкамі”, “Чортаў скарб”, “Верабей, сава і птушыны суд”, “Рыбін цар”, “Вужыная каралева”.

Раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” прысвечаны падзеям беларускай гісторыі XVI стагоддзя. Гэта гісторыя бадзягі, які воляй лёсу быў названы Хрыстом, вымушаны быў рабіць «цуды» і, урэшце, узначаліў паўстанне супраць царквы і караля.

Аповесць “Лісце каштанаў” – адзін з самых аўтабіяграфічных твораў Караткевіча, напісаны на матэрыяле першых пасляваенных гадоў, праведзеных ім у Кіеве.

“Дзікае паляванне караля Стаха” - гістарычная аповесць з элементамі містыкі, у аснове падзей ляжыць сямейная легенда, праклён, якое павінна знішчыць род, а ў развязцы містыка аказваецца злачыннай задумай.

Пaдзei ў гістарычнай aпoвecці "Сiвaя лeгeндa" нapoджaны фaнтaзiяй пісьменніка. Аднaк aўтap здoлeў пepaдaць aтмacфepy тaгo чacy, кaлi чacтымi былi пaўcтaннi cялян cyпpaць фeaдaльнaгa пpыгнётy.

Раман “Каласы пад сярпом тваім” прысвечаны адной з гераічных і лёсавызначальных старонак беларускай гісторыі – перяду падрыхтоўкі паўстання 1863 года. Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве. У творы дзейнічаюць як літаратурныя персанажы, так і рэальныя гістарычныя асобы – К. Каліноўскі, З. Серакоўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, Т. Шаўчэнка, У. Сыракомля.

  “Чорны замак Альшанскі” –  класічны беларускі дэтэктыў. У ім, як і ў іншых творах Караткевіча, выяўляецца містычная повязь часу. Нездарма галоўны герой рамана Антон Косміч кажа: «Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў». Для Косміча пошукі скарбаў роду Альшанскіх ператвараюцца не толькі ў цікавую прыгоду, але і ў барацьбу за ўстанаўленне праўды і справядлівасці.

 

Творы Уладзіміра Караткевіча можна пачытаць або паслухаць на сайтах: «Беларуская Палічка», kamunikat.org, а таксама у бібліятэцы УА “ГДАПТДМ”.

 

па творах У. Караткевіча былі зняты мастацкія фільмы:

· Хрыстос прызямліўся ў Гародні (1967)

· Дзікае паляванне караля Стаха (1979)

https://www.youtube.com/watch?v=KK1Eq4gS4zg

· Лісце каштанаў (1981)

· Чорны замак Альшанскі (1983)

· Паром (1988) (паводле аповесці «Паром на бурнай рацэ»)

· Маці ўрагану (1990)

· Сівая легенда (1991)



Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости Дворца