:: ::

Объединения по интересам

Народная студыя “Суквецце талентаў”

майстэрня “Ткацтва”

Кіраўнік – Камінская Марына Аляксандраўна, педагог дадатковай адукацыі, адукацыя – вышэйшая, педагагічная катэгорыя – вышэйшая. Кантактныя тэлефоны: +375292827557, 8(0152)688611.

Навучэнцы майстэрні – неаднаразовыя прызёры абласных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Заняткі майстэрні “Ткацтва” праходзяць у этнаграфічнам класе-музеі, у якім адлюстравана развіццё адного са старажытных беларускіх рамёстваў – ткацтва. Тут можна прасачыць увесь працэс ткання, ад атрымання сыравіны – апрацоўкі лёна па тэхналогіі нашых продкаў – і да гатовых вырабаў, сапраўдных твораў мастацтва. Клас – музей мае спецыяльнае абсталяванне: трое вялікіх кроснаў, снойніцу, вітушкі, спецыяльныя рамкі і дошчачкі для ткання паясоў.

Асноўны змест праграмы навучання складае практычная работа, якая праводзіцца на кожным занятку пасля тлумачэння тэарэтычнага матэрыялу.

На занятках дзеці пазнаёмяцца з тэхналогіяй ткацтва, навучаца ткаць простае палатно, падвойнае палатно з арнаментам, а таксама ствараць розныя рэчы быта: закладкі, паясы, сурвэткі і інш.

Узрост навучэнцаў 10-25 гадоў.

Заняткі праводзяцца на базе УА “ГДАПТДМ”, кабiнет 104.



Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Объединения по интересам

ДИРЕКТОР

Осмоловская

Татьяна Витальевна

каб. 311,
тел. 68 - 86 - 13