:: ::

Отдел культурно-досуговой деятельности

ПАЛАЖЭННЕ

аб абласным этапе рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў

“Жывая класіка”

 

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Дадзенае Палажэнне вызначае мэты і задачы абласнога этапа рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” (далей – Конкурс).

1.2 Арганізатар Конкурсу: установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”

 

2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ

2.1. Конкурс праводзіцца ў мэтах:

павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання;

развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства;

выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры;

прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання;

пашырэння чытацкага кругагляду;

пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

2.2. Дэвіз Конкурсу – «Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці – нацыянальны набытак і гонар».

 

3. ПАРАДАК І ЎМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

3. Конкурс праводзіцца сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў наступных узроставых групах: 1-4 класы ; 5-6 класы; 7-8 класы і 9-10 класы.

3.1.Конкурс праводзіцца ў тры этапы:

- першы этап праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Колькасць удзельнікаў не абмяжоўваецца, пераможцы прымаюць удзел у раённым этапе Конкурсу;

- другі этап (раённы) – праводзіцца раённымі ўстановамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Пераможцы раённага этапу Конкурсу, заняўшыя першыя месцы ў кожнай ўзроставай групе, прымаюць удзел у абласным этапе Конкурсу;

- трэці этап (абласны) – адбудзецца 16 мая 2020 года.

3.2. На кожным этапе Конкурсу вызначаецца па аднаму пераможцу ў кожнай узроставай катэгорыі.

 

4. ЖУРЫ КОНКУРСУ

4.1. У склад журы Конкурсу на ўсіх этапах ўваходзяць вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, настаўнікі, бібліятэкары, пісьменнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.

4.2. Крытэрыі ацэнкі выступлення (паказчыкі – балы):

глыбіня пранікнення ў вобраз

і сэнс твора                                                                    ад 0 да 10

выбар тэксту твора                                                         ад 0 да 10

артыстызм выканання                                                     ад 0 да 10

максімальны бал                                                                  30

        

5. УЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ КОНКУРСУ

5.1. Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі УА “ГДзАПТДзМ”.

 

6. ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ КОНКУРСУ

6.1 Этапы правядзення Конкурсу шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі.



Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Отдел культурно-досуговой деятельности

ДИРЕКТОР

Осмоловская

Татьяна Витальевна

каб. 311,
тел. 68 - 86 - 13