:: ::

Новости Дворца

У адпаведнасці з планам работы ўстановы адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь  на 2020 год у рамках Года малой радзімы быў праведзены абласны этап Рэспубліканскага інтэрнэт-конурса літаратурных работ “Зямля пад белымі крыламі”, прысвечаны 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча

У абласны аргкамітэт было даслана 178 літаратурных матэрыялаў з 18 раёнаў Гродзенскай вобласці: 77 работ – у намінацыі “Лепшы празаічны твор”, 101 работа – “Лепшы вершаваны твор”. У Конкурсе не прынялі ўдзел установы адукацыі Дзятлаўскага раёна.

         Па выніках рашэння журы пераможцамі сталі:

у намінацыі “Лепшы вершаваны твор”, узроставая катэгорыя 8-10 гадоў:

I месца ­ Гут Уладзіслаў, верш “Юбіляру”, ДУА “Іўеўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”;

I месца – Бомбель Ксенія, верш “Пра казкі Караткевіча”, ДУА «Навучальна-педагагічны комплекс Ляшчанскі дзіцячы сад – сярэдняя школа» Шчучынскага раёна;

I месца – Шлавенец Павел, верш “Разважаннi пра Беларусь праз творчасць Уладзiмiра Караткевiча”, ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Гродна”;

узроставая катэгорыі 11-13 гадоў:

I месца – Івуць Ксенія, верш “Мастак з вялікае літары”, ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Бобравіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа” Іўеўскага раёна;

I месца – Лабовіч Аляксей, акраверш “Прысвячэнне Уладзіміру Караткевічу”, ДУА “Доцішская сярэдняя школа” Воранаўскага раёна;

I месца – Шышко Наталля, “Падарожжа-квэст па творах Уладзіміра Караткевіча”, ДУА “Сярэдняя школа №4 імя П.І.Батава г. Слоніма”;

III месца – Рагінская Аляксандра, верш “Уладзіміру Караткевічу”, ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Ашмяны імя М.М. Гружэўскага”;

узроставая катэгорыі 14-18 гадоў:

I месца – Максімава Юлія, верш “Янка и чёрт (по мотивам сказки В.Короткевича «Чёртов клад»)”, ДУА “Аюцавіцкая базавая школа” Карэліцкага раёна;

I месца – Кобрынец Паліна, верш “Быў, ёсць, будзе”, ДУА “Галынкаўская сярэдняя школа” Зельвенскага раёна;

I месца – Буцкевіч Вікторыя, цэнтон на вершы Ул.Караткевіча “Няхай на Беларусі Бог жыве”, ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Навагрудка”;

II месца – Карней Антон, верш “Быў. Ёсць. Буду…”, ДУА “Елкаўская сярэдняя школа” Зельвенскага раёна;

II месца – Нэдзведская Паліна, верш “Уладзіміру Караткевічу”, УА “Дзяржаўная сярэдняя школа №3” г.п Зельвы;

II месца – Мандзік Максім, верш “Зямля мая – краіна шчасця”, ДУА “Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа” Мастоўскага раёна;

III месца – Стаселовіч Дар’я, верш “Земля под белыми крыльями”, ДУА “Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”;

у намінацыі “Лепшы празаічны твор”, ва ўзроставай катэгорыі 8-10 гадоў:

I месца – Турайкевіч Міхаіл, сачыненне “Земля под белыми крыльями”, ДУА “Гімназія №2 г.Гродна”;

I месца – Шведаў Макар, “Казка пра пошукі шчасця”, ДУА “Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа” Ашмянскага раёна;

I месца – Шапуцька Ян, “Роздум над творчасцю Уладзіміра Караткевіча”, ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Эйгердаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” Іўеўскага раёна;

ва ўзроставай катэгорыі 11-13 гадоў:

I месца – Ткач Ганна, “Спасцігаючы Караткевіча”, ДУА “Азёрская сярэдняя школа” Гродзенскага раёна;

I месца – Шумская Ульяна, сачыненне “Прывітанне на крылах белых буслоў”, ДУА “Ладзеніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа” Навагрудскага раёна;

I месца – Сідорык Дар’я, эсэ “Я дзяўчынка-беларусачка”, ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Слоніма”;

III месца – Буніна Марыя, сачыненне “Памяць продкаў”, ДУА “Сярэдняя школа №16 г. Гродна”;

ва ўзроставай катэгорыі 14-18 гадоў:

I месца – Старцава Аляксандра, сачыненне “Дзіўнае падарожжа пісьменніка Караткевіча”, ДУА “Гімназія №1 г. Астраўца Гродзенскай вобласці”;

I месца – Матолька Мікіта, эсэ "Беларуская песня", ДУА "Сярэдняя школа №5 г. Ваўкавыска";

I месца – Алёкса Яна, сачыненне “Сябры праз гады”, ДУА “Гудагайская сярэдняя школа” Астравецкага раёна;

II месца – Скуба Герман, сачыненне “Мой Караткевіч”, ДУА “Князеўская сярэдняя школа” Зельвенскага раёна;

II месца – Карпінчык Ганна, сачыненне “Планета Караткевіч”, ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Гродна”;

II месца – Раманенка Крысціна, эсэ “Па жыцці з Уладзімірам Караткевічам”, ДУА “Рагозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Мастоўскага раёна;

III месца – Мілюш Максім, сачыненне “Класік беларускай літаратуры”, ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Тракельскія яслі-сад – базавая школа” Воранаўскага раёна.

Пераможцы і прызёры абласнога этапа Конкурса ўзнагароджаны дыпломамі ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”.

Конкурсныя матэрыялы, якія занялі першае месца, напраўлены да ўдзелу ў Рэспубліканскім інтэрнэт-конурсе літаратурных работ “Зямля пад белымі крыламі”, прысвечаны 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча. З 1 па 10 красавіка 2020 года на сайце Нацыянальнага цэнтра (www.nchtdm.by) у онлайн-галерэі Конкурса будзе праводзіцца галасаванне, у якім змогуць прыняць удзел усе жадаючыя.

Па выніках галасавання будуць выяўлены пераможцы Конкурса ў трох узроставых катэгорыях.

Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў!



Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости Дворца

ДИРЕКТОР

Осмоловская

Татьяна Витальевна

каб. 311,
тел. 68 - 86 - 13